У В. Короткевича в романе "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" есть интересное описание падения метеорита и аномальных атмосферных явлений, ему предшествовавших. Не помню издательство и страницу, цитирую из своего диплома:
1 Сімволіка нябесных целаў
1.1 Агнявы змій
Раман пачынаецца апісаннем незвычайных з’яў на зямлі і на небе, што адбываюцца ў год “прышэсця” Хрыста. Так, “па ўсёй зямлі беларускай чынілася такое, чаго ні раней, ні потым не бачылі нават відалыя людзі. З самага пачатку года і кожны вечар заранкі былі чырвоныя, як кроў, а ветру наступнага дня не было. І высокія аблокі ўначы свяціліся срэбрам, і слупы агнявыя ўзімку гулялі ў небе”. Не нараджаліся дзеці, хварэлі людзі, нават выдахлі ў азёрах усе цмокі. “Узнікалі недзе далёка азёры і акіяны, і замкі плылі ў аблоках, і невядомыя ля іх дрэвы. <…> Плылі ў небе караблі пад крывавымі ветразямі. І ўставалі ў небе гарады так буйна, што жыхароў можна было пазнаць у твар”. Назіраючы ўсё гэта, людзі адчуваюць, што надыходзяць альбо апошнія часіны, альбо часіны вялікіх зменаў.
Найбольшую цікавасць для нас выклікае апісанне наступнай з’явы. “Вясною той, уначы <…> з шыпам і свістам прамчаў па небе агнявы змій з доўгім зыркім хвастом. <…> Праляцела зверху, і ўніз, і наўскос і чабарохнулася за акаёмам. Здрыганулася зямля, шуганула нешта нейкае агнём, а потым даляцеў глухі ўдар”. У гэтым “агнявым зміі” лёгка пазнаецца балід – метэарыт, палёт якога суправаджаецца вялікім вогненным хвастом і гулам. У старажытнасці метэарыты лічылі часцінкамі зор – увасабленнем анёлаў у матэрыяльнай форме. Яны павінны былі нагадваць людзям пра існаванне вышэйшых сфер жыцця. Метэарыты таксама сімвалізуюць боскую іскру альбо семя.
Каметы і метэарыты лічыліся прадвесцем смерці вялікіх людзей альбо нараджэння багоў, як у гісторыі аб нараджэнні Іісуса, або ў індыйскіх міфах пра Агні і Будду.