Перейти к содержанию
поддержать поддержать
наблюдение я очевидец!

Загадочный Марс


Рекомендуемые сообщения

Сыгналы з Марса

 

З Канады (Паўночная Амэрыка) паведамляюць, што іскравая станцыя Пуан-Грэй пачула таямнічыя сыгналы – дзіўныя групы невядомых гукаў, якіх нельга прачытаць, карыстаючыся ўсімі вядомымі шыфравымі ключамі. З Англіі таксама паведамляюць аб атрыманні незразумелых сыгналаў. Ангельскія навуковыя сфэры не спадзяюцца адтрымаць спагадных рэзультатаў. Вучоныя цьвярдзяць, што дасюль няма ніякіх конкрэтных даных, паказваючых існаваньне на Марсе інтэлігэнтных істотаў. Сэр Олівэр Лёдж і проф. Лёу, не адкідаючы магчымасьці зносін з жыхарамі Марса, калі гэткія ёсьць, зьвяртаюць увагу на тое, што розныя формы жыцьця на абедзьвюх плянэтах зьяўляюцца непераможнай перашкодаю. Праф. Лёу кажа:

 

- Марс – старэйшая за Зямлю плянэта, а розьніца атмосфэрычных і географічных варункаў павінна была вырабіць тамака інакшы тып жывых істотаў, як у нас. Саўсім магчыма, што марсіяне істнуюць, ня будучы заметнымі для чалавечага вока. Нельга адкідаць і таго, што яны ня могуць жыць сярод нас – а мы займаем адносна да іх гэткае палажэньне, якое займаюць каровы й коні адносна да нас. Але мы павінны старацца зрабіць усё магчымае, каб раскрыць гэтую тайну.

 

Грамадзкі голас. Вільня, 1924. № 17. С. 4.

Велізарны мэтэор

 

У пазамінулым тыдні, ў вячэрніх гадзінах зьявіўся над Бэрлінам мэтэор велічыні з месяц. Мэтэор апісаў аграмадную дугу па гарызонце і рассыпаўся над усходняй часткай гораду. Зьяўленьне мэтэору дало зразумелы повад для чутак, якія зацікавілі ўсё жыхарства. Шмат асобаў сабралася перад астранамічнай обсэрваторыяй, пытаючыся, якое значэньне мае гэны мэтэор, дзеля таго, што паміж натаўпам пашыралася чутка, быццам гэта першы сыгнал з Марса, пасьля якога пачнуцца іншыя, якія могуць быць небясьпечнымі для жыхароў Бэрліну.

 

Грамадзкі голас. Вільня, 1924. 31 жніўня (№ 18). С. 4.

Ссылка на комментарий
Поделиться на другие сайты

Join the conversation

You can post now and register later. If you have an account, sign in now to post with your account.

Гость
Ответить в этой теме...

×   Вставлено с форматированием.   Вставить как обычный текст

  Разрешено использовать не более 75 смайлов.

×   Ваша ссылка была автоматически встроена.   Отображать как обычную ссылку

×   Ваш предыдущий контент был восстановлен.   Очистить редактор

×   Вы не можете вставлять изображения напрямую. Загружайте или вставляйте изображения по ссылке.

×
×
  • Создать...